Надзея

Сапраўдныя веды — у нашым сэрцы. День открытых дверей 13-14 июня.

Я і не заўважыла, што самалёт ляцеў на аўтапілоце. Мы праляцелі тысячы кіламетраў, восем разоў перасяклі зямны шар, зрабілі сэлфі на Луне, дакрануліся да неба і паказыталі зоры – але ўсяго гэтага я не бачыла. Бо спала.
Для кожнага час ідзе па-свойму: бывае так, што адна хвіліна для кагосці пераважыць усё жыццё. Вось і я, прыгадваючы наша падарожжа ў Шанці, не магу даць веры, што яно доўжылася паўтары дні. Але я ўпэўнена – кожны з нас, хто наведаў Шанці, знайшоў адказы на некаторыя свае пытанні альбо, наадварот, сутыкнуўся з незнаёмым і пачаў ламаць галаву там, дзе раней пільна не прыглядаўся.


Сапраўдныя веды — у нашым сэрцы, але так часам патрэбна, каб нам пра іх нагадалі! Вось і я ў Шанці ўзгадала, чаму займаюся йогай. Па сутнасці, музыка, танец, варэнне пуэра, прыняцце ежы, йога і праца – усё гэта нашыя інструменты. Гэта парталы, праз якія мы знаходзім сваё месца ў гэтым Сусвеце. Гэта правады, па якіх цячэ касмічная энергія, і мы можам уліцца ў магутную плынь.
Музыкі з гурта RADIOFILLZ самі да канца не ўсвядомілі, які незабыўны інсайт учынілі. Уявіце, як у празрыстую музычную тканіну ўрываюцца грымоты. І вось ужо дзве песні – чалавека і прыроды- пераплятаюцца, як змейкі. Яны незалежныя адна ад адной, гатовыя ў любы момант даць сабе поўную волю або знікнуць назаўсёды, або зліцца ў адну сімфонію, якую немагчыма паўтарыць. Яна нарадзілася, каб памерці і ўваскрэснуць у памяці.
Ежа патрабуе цішыні. Так я выказваю пашану ежы за тое, што яна насычае мяне боскай энергіяй. Так я дзякую ёй за тое, што яна становіца часткай мяне. А цішыня, як сказаў адзін светлы чалавек, — самая лепшая музыка.
Музыка, каб спасцігнуць цішыню ўнутры.
Танец, каб знайсці цэласнаць.
Рухі кісцяў, галавы, шыі і плечаў як малітва.
Мастацтва як шлях духоўнага самаўдасканалення.

Музыка души Radiofillz
Кожны, хто трапляе ў Шанці Дом, трапляе туды невыпадкова. Шанці адчыняе свае дзверы для таго, хто шукае. Хто ўжо знаходзіцца на шляху да сабе або апынуўся на ростанях. Гэтае месца патрэбна людзям, бо яно нагадвае пра істотнае і спыняе на нейкі час мітусню. Адчуць сабе Чалавекам, акунуцца ў невядомае, што прыхавана на дне пад лупінай запраграмаваных роляў, масак і рэакцый, пазнаёміцца са шчырымі і адкрытымі людзьмі, дапамагчы сапраўды вартаму і светламу праекту і зрабіць усё магчымае для яго рэалізацыі – дзеля гэтага і не толькі ў Шанці Доме заўсёды будуць госці. Вось пабачыце, пасля такога пагружэння пачынаеш глядзець на рэчы іншымі вачыма.
Канешне, шмат чаму яшчэ можна навучыцца ў Шанці. Напрыклад, даіць казу (мы з табой яшчэ пабачымся, крошка). Але я гэта пакіну на наступны раз.

Чистим отмостку Самоварим Работать весело) Прополка  Кирилл Мастер на все руки Обед Мята счастлива Наваратна Индийские танцы
Надыйшоў час прачынацца. Занадта доўга я дарма траціла паліва свайго самалёта. Калі свет такі поўны, такі глыбокі і прыгожы – навошта жыць на аўтапілоце?
Ом Шанці.

Надзея.

No Comments

Post a Comment