Дни открытых дверей - июль - Shantidom.by - Экологическая йога усадьба в Беларуси

Фото-отчет Дни открытых дверей 11-12 июля

А вот и фотографии и статья от Нади с замечательных выходных в Шанти Доме. Дни, наполненные музыкой и различными практиками. Мы даже ходили по углям, а подтверждение этому вы скоро увидите в нашем новом видео. Приятного чтения и просмотра и приезжайте к нам еще) Нам будет приятно почитать ваши комментарии внизу страницы! ОМ

Нашыя скарбы

А мы тым часам не стаім на месцы. Мы ходзім па вуголлі. Ходзім па вуголлі і танчым пад рытмічны грукат барабанаў. Мы спрабуем пець як дыхаць і дыхаць ва ўнісон з тымі, хто побач. Для нас важны людзі, сярод якіх мы знаходзімся — таму мы разам і таму вырашылі правесці выходныя ў Шанці Доме.
Як у вас з эмоцыямі? Умееце кантраляваць свой унутраны стан? Можаце адбросіць усе дакучлівыя думкі і жыць цяперашнім момантам? Ды вось вам добры чэландж: паспрабуйце прайсці па вуголлі. Агонь ніколі не падманіць, але, хутчэй, не дасць падмануць сябе. Хаджэнне па вуголлі можа стаць добрай практыкай толькі тады, калі ты па-сапраўднаму настроішся на гэта. Калі шчыра захочаш зазірнуць глыбей у незвычайны рытуал, што павярхоўна можна палічыць проста забавай. Яскравым прыкладам з’яўляюцца не менш яскравыя ружовыя плямкі на маёй правай назе.
Дзякуй Богу, пад раніцу адпусціла. Упэўнена, музыкі, што ўжо даўно не спалі і спявалі цудадзейныя мантры, адчулі мой боль. Касмічны гук “ОМ”, пад які нарадзіўся Сусвет, пачаў наш светлы дзень у Шанці.
Трансавая музыка прымусіла забыцца на час. Было цёпла і ўтульна. Звонку і ўнутры.
А тым часам да нас збіраліся госці. Сям’я з экапасялення “Росы” не толькі прывезла з сабой самаробны аўсяны квас і хатні хлеб, але і заставіла задумацца над тым, ці створаны горад для жыцця чалавека. У мегаполісе можна дасягнуць неймавернай вышыні, ажыццявіць мары і памкненні, паспрабаваць усе спакусы і асалоды, што ён прапануе. Але можна і страціць сябе, заглынуцца і задыхнуцца ў плыні інфармацыі, адарвацца ад сваіх каранёў і патануць. Ці не значную цану трэба плаціць? Ці магчымы нейкі кампраміс? Кожны вырашае сам. Але даўно я не бачыла такіх спакойных і рахманых беларусаў.
Гэтыя выходныя падарылі наведвальнікам Шанці Дома неверагодныя адкрыцці. Часам я разумею, што мне не хапае вопыту і ўседлівасці, каб усвядоміць усе скарбы, што трапляюць на маім шляху. Але я ніколі не перастану адчуваць удзячнасць гэтаму месцу. За такіх людзей, за такі супакой, за такія цуды. За такое маленькае свята кожны раз, калі я тут.
Ом Шанці.

No Comments

Post a Comment