Гэта ўсё пра прастату быцця…

IMG_4174

Гэта ўсё пра прастату быцця…

Мы ўжо апублікавалі англійскую версію нашага інтэрв’ю з замежнымі валанцёрамі Паолай і Ііскай. Лавіце зараз на белмове!

Шанці Дом – гэта не толькі месца, якое аб’ядноўвае йогу, прыроду, музыку, касмічны пуэр і цудоўных людзей, гэта яшчэ і арганічаская ферма. Дзякуючы спецыяльнай сусветна вядомай платформе WWOOF (www.wwoofindependents.org), у Шанці Дом могуць наведацца валанцёры і не з Беларусі.

Знаёмцеся – гэта Ііска з Нідэрландаў і Паола з Каломбіі. Іх смеласць і энтузіязм уражваюць, бо нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці з візай у нашу Сінявокую (іх расказ пра візу патрабуе асобнага артыкула), яны ўсё ж такі дасягнулі сваёй мэты і прыехалі ў Шанці Дом.13615300_1061368103910939_2408002813978614962_n

Беларусь не з’яўляецца адным з самых папулярных месцаў для турызму. Як так атрымалася, што вы тут з намі, у Шанці Доме?

Паола(П) – Я шукала месца, дзе магла б паваланцёрыць летам. Пасля вучобы ў Хішпаніі мне захацелася чагосьці іншага. На сайце WWOOF я знайшла апісанне Шанці Дома і адразу закахалася ў яго! Я зразумела – гэта адзінае месца, куды я хачу паехаць. Я напісала ім і на ўсякі выпадак у іншыя арганізацыі таксама. Але, на шчасце, Алена была вельмі аператыўнай. Адразу пасля яе адказу я пачала рыхтавацца…

Ііска(І) —  Тое ж самае я магу сказаць і пра сябе. Апісанне праэкту мяне зачапіла адразу. Я напісала ў Шанці Дом, і праўда… Алена хутка адказала! Толькі ўжо пасля яе згоды я прачытала, дзе ж такі знаходзіцца гэтае цудоўнае месца з валанцёрствам і йогай. Таак… Беларусь… Давайце паглядзім, дзе гэта…

Ці адпавядае Шанці Дом вашым уяўленням?

П. – О! Мы такія шчаслівыя! Без перабольшання, у Шанці Доме яднаюцца маё цела і дух. Насамрэч, гэта моя першая спроба займацца йогай, таму йога-рэтрыт, што тут быў на днях, стаў вельмі неверагодным вопытам для мяне. Але і цяжкім.

І. – А я ўяўляла сабе Шанці Дом як нейкую вялікую суполку людзей. Думала, тут будзе вельмі шмат народу. Але, калі я прыехала, мяне чакалі Паша з Аленай і некалькі валанцёраў. І так, рэтрыт быў для нас вялікім падарункам! Ён паказаў нам душу гэтага месца.

П. – А яшчэ тут проста неверагодная энэргія! Так шмат знаёмых і сяброў з Мінска – і ўсе дапамагаюць!

І. – У Шанці Доме можна адчуць яднанне з усімі, хто сюды прыязджае, кожны штосьці дадае да праэкту. У адрозненні ад іншых арганічаскіх фермаў, што прапаноўваюць толькі ежу і дах над галавой, тут мы практыкуем йогу, знаёмімся з цікавымі людзьмі, паглыбляемся ў філасофію гэтага месца. Так, тут усё ўключана☺

Ці сумуеце вы па доме?

 І. – Я, наогул, у дарозе ўжо больш за два гады. Я пакінула Галандыю з пачуццём, што не магу там быць сабой… Так і пачалося маё падарожжа. Я была ў Непале, Індыі, Турцыі, Іране, Малайзіі, Егіпце, Пакістане, Грузіі… Не ведаю чаму, але мяне прыцягвае Сярэдні Усход  з яго ісламскай культурай – і  я слухаю сваю інтуіцыю. Гэтыя месцы даюць мне штосьці такое, што хоча маё сэрца. А ў мінулым месяцы я ўсёж такі вырашыла вярнуцца дахаты. Тады я і ўбачыла, якая ўсё-такі Галандыя прыгожая краіна. І мне захацелася вярнуцца. Я не ведаю, калі гэта будзе, але я абавязкова прыеду туды зноў. Зараз я адчуваю трывалую сувязь з домам. Гэта вельмі прыемнае пачуццё.

П. – А я сумую па доме ўвесь час! (смяецца) Я вывучаю мэнэджмэнт у Валенсіі і вось толькі ў жніўні нарэшце паеду ў Каломбію. О, я так сумую па сваёй вялікай сям’і! І па нашай ежы!

О, раскажы нам пра ежу!

П. – У Лацінскай Амерыцы ежа мае свой непаўторны водар! Мы выкарыстоўваем шмат соўсаў, спецыяў і солі, каб зрабіць яе сакавітай, ажно каб слінкі цяклі. Але ў вас ежа больш простая. Вось, напрыклад, мая ўлюбёная каламбійская страва Bandeja paisa. Порцыі з ёй робяцца вельмі вялікімі! Сама страва зроблена з чырвоных бабоў, белага рысу, смажаных яек, свініны, салодкіх бананаў…

Пачакай, пачакай… Бананаў?? З бабамі і яйкамі?

П. – Гэта не звычайныя бананы, мы называем іх плантаны. Яны вялікія і карычневыя, і адрозніваюцца ад жоўтых. Плантаны вельмі салодкія і смачныя. Акрамя Bandeja paisa, мая маці гатуе вельмі сакавітыя і наварыстыя супы. Проста аб’ядзенне!

І. – Ежа ў Шанці Доме мне даспадобы. Яна простая, але такая смачная. Мы ямо шмат злакаў, гародніны, бабоў. Усё як у Галандыі. Калі я падарожнічала, мне часта не хапала гэтай прастаты ў ежы, прэснасці. На Усходе яны робяць  яе такой складанай, выкарыстоўваюць шмат інгрэдыентаў і спецыяў, гатуюць гадзінамі… А вось часам хацелася проста звараных яек і бульбы. Я часта выкарыстоўваю каўчсёрфінг, таму, калі ў маім распараджэнні ёсць кухня, я гатую ежу ў галандскім стылі. А ў Беларусі  я палюбіла бліны! Не магу дачакацца, калі прыеду ў Мінск, каб папіць кавы ў Зерні і наесціся блінцоў. Ммм… смакатэча!

П.- А маёй любімай стравай стала салата Аліўе!

І. – У Галандыі мы называем яе рускай салатай.

Што вы возмеце з сабой пасля Шанці Дома?

П. – Шанці Дом дае табе ўсе інструменты, каб знайсці сябе. Каб быць вернай сабе. Тут я адчуваю сувязь з прыродай. І яшчэ неверагодную энергію. Я адчуваю энергію Шанці Дома.

І. — Калі ты вандруеш, твой розум пастаянна захопліваюць столькі ўражанняў, што ты забываеш, як здорава часам проста сядзець у цішыні і нічога не рабіць. Проста атрымоўваць асалоду ад гэтага самага моманту. А гэта ж так проста забыць! Гэта ўсё пра прастату быцця. Шанці Дома мягка нагадвае, што табе па-сапраўднаму трэба.

Дык што нам тады трэба?

П. – Нічога! (смяецца)

І. – Усё, што табе патрабуецца, гэта ты сама! Тут ты можаш вярнуцца да сваёй прыроды, быць сабой і адчуць: жыццё простае. А мы робім яго такім складаным увесь час. Напрыклад, дажджы і штормы тут проста неверагодныя. Можна заўважыць, на што здольная прырода. Чалавек адчувае сябе гаспадаром да тых пор, пакуль прырода не паказвае сваю моц.

І апошняе пытанне. Адным з вашых абавязкаў з’яўляецца даенне козачцы. У мяне з гэтым нічога не атрмылася. А як у вас з гэтым справы?

П. – Козачка! Яна проста цуд!

І. – Так, яна вельмі падатлівая. У мяне быў вопыт даення козаў у Егіпце. Вось яны былі вельмі хаатычнымі, заўсёды брыкаліся. А гэтая – яна мілашка.

Эхээхэх….

Надзея Прасвiрава

1 Comment
  • CharlesMn

    17.08.2016 at 13:24 Ответить

    Гледзячы на сваiх маладых спадарожнiка? на трактарах, Буранны Едыгей шчыра бедава? i шкадава? — нiхто з iх не веда? нiякiх малiтва?. Як жа яны будуць хаваць адзiн аднаго? Якiмi словамi, што ахоплiваюць пачатак i канец быцця, завершаць яны адыход чалавека ? небыццё? «Бывай, таварыш, будзем памятаць!» Цi яшчэ якое глупства?

Post a Comment